Падзяліцца:
Гісторыя Фядота-стральца на новы лад – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 20.03.2019 (аўдыё)
20 Сакавіка 2019
Гісторыя Фядота-стральца на новы лад – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 20.03.2019 (аўдыё) Героі твора «Сказ пра Фядота-стральца» народнага арыста Расіі, паэта, акцёра, кінарэжысёра, тэлевядучага Леаніда Філатава ажылі на сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Зусім нядаўна адбылася нашумелая прэм'ера гэтай казкі і выклікала шмат водгукаў. Калі гэты твор з'явіўся на літаратурным небасхіле, ён стаў надзвычай папулярным. Казку не толькі чыталі, але і ставілі ў тэатрах і школах, здымалі мультфільмы. І сёння бліскучая казка Леаніда Філатава не перастае захапляць і здзіўляць нас, а цытаты з яе нават увайшлі ў наш побыт настолькі арганічна, што мы часам не падазраем, што цытуем гэты твор.
Якой атрымалася версія беларускіх тэатралаў казкі на новы лад? Пра гэта Яна Хадоска пагутарыць з гасцямі – рэжысёрам-пастаноўшчыкам мюзікла Анастасіяй Грыненка, кампазітарам Іллёй Паляковым і артыстамі тэатра Дар'яй Барташ, Анатолем Лагуценкавым і Юрыем Шэланковым.
«Творчы вечар» за 20 сакавіка, 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: