- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Главный соперник стронгмена — он сам! — «Настрой!» (видео+аудио)
- Галоўны супернік стронгмэна — ён сам! — «Настрой!» (відэа+аўдыё)

«Чым мацней ты становішся, тым больш павінен сябе кантраляваць, таму што разумееш — ты значна мацней за многіх» — кажа старшыня Беларускай федэрацыі сілавога экстрыму Дзмітрый Курганаў.
«Вага нашага самага лёгкага спартыўнага снарада пачынаецца ад 100 кілаграмаў» — працягвае трохразовы абсалютны чэмпіён Беларусі па сілавым экстрыме Сяргей Вачынскі.
Адкуль прыходзяць у стронгмены і дзе гэты спорт можа спатрэбіцца ў жыцці? Хто прыдумляе дысцыпліны і трукі і як фіксуюцца рэкорды? Як заўсёды быць у тонусе і добрай фізічнай форме?
Госці вядучых праграмы «Настрой!» Паўла Лазовіка і Аляксандра Аўчыннікава далі карысныя парады і запрасілі ўсіх жадаючых на сілавое шоу, дзе можна будзе іспытаць сябе!
https://www.youtube.com/watch?v=edkw4OZ8UYQ&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: