
Якую карысць «Беларусьфільму» прынёс «чароўны пендаль», калі ўбачым фільм пра Янку Купалу, што будзе з айчынным дакументальным кіно, як успрымаць акупнасць ў кінаіндустрыі і што абяцае супрацоўніцтва з Кітаем і Балівудам?..
Генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімір Карачэўскі ў гасцях у вядучых «Актуальнага мікрафона» Алены Швайко і Наталлі Сцёпачкінай распавёў, што глядзіць, калі гатуе Аліўе да навагодняга стала.