- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- “Голас з ласкі Божай” Раберціна Ларэці – “Рэтра”, 27.01.2017
- “Голас з ласкі Божай” Раберціна Ларэці – “Рэтра”, 27.01.2017

Першыя ўрокі музыкі і вакала хлопчык атрымаў у царкоўным хоры, а калі споўнілася 8 гадоў, яго пачалі запрашаць у хор Рымскага опернага тэатра. Запрашэнні былі рэдкімі і не прыносілі дастатковых сродкаў для вялікай сям’і з хворым бацькам. Спевы ў кафэ і рэстаранах давалі больш, пакуль тэлепрадзюсер з Даніі не запрасіў маленькага спевака ў Капенгаген і не зрабіў першыя запісы. Пласцінкі разышліся мільённымі тыражамі, “анёльскі голас” пакарыў увесь свет, а сам выканаўца стаў шмат гастраляваць.
Падлеткавая мутацыя і значныя перагрузкі зрабілі непаўторны дыскант Раберціна звычайным голасам, якіх шмат. Аднак запісы-ўспаміны фенаменальнага гучання па-ранейшаму зачароўваюць...
Праграма “Рэтра” ў пятніцу, 27 студзеня, у 20-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: