- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Гомельскі студэнт распрацаваў пальчатку-робат для рэабілітацыі хворых пасля інсульту (аўдыё)
- Гомельскі студэнт распрацаваў пальчатку-робат для рэабілітацыі хворых пасля інсульту (аўдыё)

Стварыць трэнажор, які б ўмацоўваў кісці рук і падтрымліваў мышцы ў тонусе, Максіму Кір’янаву падказала само жыццё. Нейкі час студэнт быў пацыентам кардыялагічнага цэнтра, тады ж даведаўся, наколькі дорага і складана абыходзіцца рэабілітацыя пасля інсульту. Створанае ім разумнае прыстасаванне больш кампактнае і таннае, чым аналагі, якія зараз выкарыстоўваюцца у бальніцах. Да аўтара ўжо звяртаюцца з просьбай прадаць міні-робата, - даведалася наш карэспандэнт Вікторыя Шумак.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: