Падзяліцца:
31 сакавіка 2015
Як толькі ў свеце з’явіліся першыя дзяржавы, яны адразу ж пачалі збіраць падаткі. І, натуральна, тут жа з’явіліся людзі, якія не жадалі іх плаціць. Так што праблеме ўхілення ад падаткаў – сотні, калі не тысячы гадоў. Сёння сярод тых, хто не жадае плаціць падаткі – і сусветна вядомыя карпарацыі, і знакамітыя акцёры, бізнесмены, мадэльеры.

У канцы сакавіка Вярхоўны Суд Беларусі на спецыяльным пленуме абмяркуе судовую практыку па справах аб ухіленні ад выплаты падаткаў і збораў. Якая адказнасць прадугледжана для тых, хто свядома або памылкова не даплачвае падаткі? Ці ёсць для такіх злачынстваў тэрмін даўнасці? Якія схемы часцей за ўсё выкарыстоўваюцца? І хто яны – беларускія "Дольчэ і Габана"?


Пра гэта ў панядзелак у праграме “Актуальны мікрафон” у 12:05 раскажа намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі Валерый Калінковіч.

Вядучыя - Максім Угляніца, Вольга Сямашка.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: