Падзяліцца:
Гранты актыўным дамам на самарэалізацыю – «Дзелавы радыёпартал», 17.03.2017 (аўдыё)
17 Сакавіка 2017
Гранты актыўным дамам на самарэалізацыю – «Дзелавы радыёпартал», 17.03.2017 (аўдыё) 5,5 тысяч беларускіх рублёў на жаночы стартап і стажыроўка ў профі – «Актывія» дае беларускам гранты на самарэалізацыю. Да 2 красавіка трэба падаць заяўку. Запрашаюцца беларускі, якія могуць прапанваць уласны праект у такіх сферах, як бізнес, кіно, фатаграфія, танец, кандытарская справа, выяўленчае мастацтва або дызайн адзення. 7 дзяўчат з самымі арыгінальнымі ідэямі атрымаюць не толькі фінансавую падтрымку, але і дапамогу прафесіяналаў. Ва ўладальніц грантаў «Актывіі» будзе два месяцы на ўвасабленне сваёй мары. Ментары дапамогуць распланаваць праект, папярэдзяць аб магчымых памылках і падзеляцца вопытам, як актыўнай жанчыне дасягнуць гармоніі ў асабістым і прафесійным жыцці. Сярод ментараў уладальніца кансалтынгавай кампаніі Ірына Сотнікава. Вопытны бізнес-трэнер падзялілася з намі меркаваннямі, як пераадолець першы этап конкурсу і распрацаваць уласны праект. Падрабязна пра гэта і іншыя асноўныя эканамічныя падзеі ў краіне – вядучая Вольга Сямашка.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: