- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Гродна: больш за ўсё свабодных працоўных месцаў - у сацыяльнай сферы (аўдыё)
- Гродна: больш за ўсё свабодных працоўных месцаў - у сацыяльнай сферы (аўдыё)

На працоўныя месцы на новых прадпрыемствах і вытворчасцях Гродна сёлета працаўладкуюць амаль 2,5 тысячы чалавек. Адкрыццё вакансій запланавана падчас рэалізацыі некалькіх інвестпраектаў. Між тым, зараз больш за ўсё свабодных працоўных месцаў у сацыяльнай сферы – установах аховы здароўя, адукацыі, культуры. Асабліва не хапае медыцынскіх сясцёр, выхавацеляў і іх памочнікаў. Шмат вакансій у гандлі і грамадскім харчаванні, - паведаміла ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама
Лілія Санюкевіч.
«Напружанасць у нас на рынку працы ў горадзе 1,5 - гэта столькі беспрацоўных прыпадае на адну вакансію. Узровень беспрацоўя 1,3% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Вядома, калі параўноўваць па асобных прафесіях дысбаланс попыту і прапановы, то па рабочых прафесіях напружанасць вышэйшая, чым па служачых. Заўсёды запатрабаванымі застаюцца медыцынскія работнікі. У нас заўсёды ёсць вакансіі як для сярэдняга медыцынскага персаналу, так і для ўрачоў: у нас каля 136 вакансій лекараў-правізараў і 148 ставак сярэдняга медыцынскага персаналу».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: