Гумар – гэта залог добрага настрою! Нездарма кажуць, ён доўжыць наша жыццё, замацоўвае духоўнае і фізічнае здароў’е. Яго лічаць лепшым лекарам для душы, бо ён ратуе ад дрэннага настрою і дэпрэсіі.
Госць праграмы “Творчы вечар” Яўген Крыжаноўскі лічыць, што прафесія гумарыст – рэдкая, але ж такая патрэбная людзям, рабіць іх больш шчаслівымі, а іх штодзённасць – яркай і сонечнай”. Чаму да гумару трэба падыходзіць з усёй адказнасцю і як гэта атрымліваецца? Гэтыя і іншыя пытанні сёння адрасуем нашаму госцю – майстру пераўвасаблення, беларускаму гумарысту, аднаму з заснавальнікаў тэатра гумару “Хрыстафор”, з.а. Беларусі Яўгену Крыжаноўскаму.
Слухайце праект “Творчы вечар” сёння ў 21:05 на хвалі Беларускага радыё