«У творчасці я ніколі не дазваляю сабе закрыць вочы нават на дробязі» – прызнаецца салістка Маладзёжнага тэатра эстрады, спявачка ГЮНЭШ.
Сапраўдная ўсходняя прыгажуня, уладальніца непаўторнага голасу і шматпланавага рэпертуару, выканаўца, якая кожнае выступленне пераўтварае ў яркае музычнае відовішча, што зачароўвае гледачоў, завітае ў госці, каб павіншаваць Беларускае радыё з 95-годдзем!
Мы сустракаем ГЮНЭШ у праграме «Настрой!» 11 лістапада ў 13-20.