Падзяліцца:
І слых палепшаць, і ад храпу пазбавяць... – «Здароўе», 13.04.2019 (аўдыё)
15 Красавіка 2019
І слых палепшаць, і ад храпу пазбавяць... – «Здароўе», 13.04.2019 (аўдыё) Хірургі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі асвоілі практычна ўсе методыкі паляпшэння слыху, якія існуюць у свеце, але самае важнае – беларускія спецыялісту могуць прапанаваць уласныя ўнікальныя распрацоўкі, якія па вартасці ацанілі за мяжой. Таксама ў цэнтры дапамагаюць значнай колькасці людзей, якія пакутуюць ад шэрагу праблем, звязаным з храпам і спыненнямі дыхання падчас сну. Пра гэтыя тэмы расказала начальнік навукова-даследчага аддзела РНПЦ отарыналарынгалогіі Юлія Яроменка вядучай праграмы «Здароўе» Ліліі Бялецкай. У другой частцы праграмы мы закранём праблему развіцця ў чалавека дыструкцыі шклопадобнага цела. Яна больш выдомая як дробныя кропкі, мушкі, пацямненні, маланкі, успышкі і плямы, якія заўважаюць прыкладна палова людзей узросту пасля 60-ці, калі глядзяць на свет. Бывае, хварэюць і маладзейшыя. А чым небяспечнае захворванне? Паслухаем урача-афтальмолага сталічнай паліклінікі №37 Кацярыну Цярэшчанка. Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: