
У 2.05 запрашаем на канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Il Giardino Armonico”.
Запіс зроблены 17-га сакавіка 2013 года ў тэатры балгарскага горада Русе.
У праграме “Накцюрны” прагучаць творы кампазітараў 17-18 стагоддзяў – Джавані Фантаны, Таркуініа Мерула, Іагана Шмельцэра, Георга Філіпа Тэлемана, Антоніа Вівальдзі і Хайнрыха Ігнаца Франца фон Бібера.
Ансамблевая культура Il Giardino Armonico не мае сабе роўных. Тэмпавыя і тэмбравыя кантрасты, неверагодны рытм, артыкуляцыя настолькі спецыфічная і настолькі бясспрэчная…