У ААТ «Старыца-Агра» Капыльскага раёна сёлета за кошт унутраных рэзерваў павялічылі аб'ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі і пашырылі партнёрскую базу, у выніку атрымалі амаль 700 тысяч рублёў прыбытку.
У рамках імпартазамяшчэння сталі больш выкарыстоўваць уласную сыравіну для вытворчасці камбікармоў, малака і мяса. У спецыялізацыі захавалі садаводства і бульбаводства. Частку выручкі ад рэалізацыі яблыкаў і бульбы накіроўваюць на папаўненне запасу паліва, аднаўлення машын і абсталявання. Вяскоўцы вынікамі задаволены.
Якія планы сёння аб'ядноўваюць кіраўніцтва і працаўнікоў гаспадаркі? Што прываблівае моладзь і спецыялістаў з горада? Каму выдаюць ключы ад новага дома?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 25 чэрвеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

