- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Імёны пераможцаў конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая»!
- Імёны пераможцаў конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая»!
5 лістапада ў Вялікай студыі Дома радыё падвялі вынікі сумеснага праекту Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і часопіса «Маладосць» – літаратурнага конкурсу, прысвечанага Году малой радзімы – «Бацькаўшчына светлая мая».
Нагадаем, конкурс праводзіўся з кастрычніка 2018-га па верасень 2019 года ўключна ў дзвюх намінацыях – «Паэзія» і «Эсэ» і трох узроставых катэгорыях – да 16 гадоў, ад 16 да 35 гадоў і 35+. Творчая група праекта атрымала 868 заявак ад 346 аўтараў! Па выніках штомесячных этапаў у фінал трапілі 72 канкурсанты.
На ўрачыстай цырымоніі ў Вялікай студыі Дома радыё былі агучаны імёны пераможцаў – дыпламанты I, II і III ступені ў кожнай намінацыі.
Лепшымі паэтамі сталі Марына Куцавол (г.Орша), Алена Кісель (г.Магілёў) і Таццяна Цвірка (г.Клецк) – яны атрымалі дыпломы I ступені і падарункі ад Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Дыпламантамі II ступені ў намінацыі «Паэзія» сталі Анастасія Камісарава (г.Орша), Кацярына Янчэўская (г.Ліда), Людміла Валодзька (в.Падольцы Астравецкага раёна), Валянціна Габрусёва (г.Магілёў).
«Бронзавымі» паэтамі названыя Дар’я Кудрашова (г.Магілёў), Вольга Галдыцкая (г.п.Барань), Марыя Скалазуб (г.Мінск), Людміла Каспіровіч (аг.Ждановічы Мінскага раёна), Ніна Кавальчук (в.Хатынічы Ганцавіцкага раёна) і Жана Усцінава (аг.Гарбовічы Чавускага раёна).
У намінацыі «Эсэ» лепшымі аўтарамі і ўладальнікамі дыпломаў I ступені названыя Арсеній Кісель (г.Мінск), Вольга Кавальчук (г.Брэст) і Надзея Кожар (г.Расоны).
Дыпломы II ступені і падарункі ад арганізатараў атрымалі Дар’я Осіпава (аг.Мілаславічы Клімавіцкага раёна), Андрэй Кулеш (г.Слуцк), Надзея Літвінюк (в.Велікарыта Маларыцкага раёна) і Валянціна Пісарчык (в.Камарова Мядзельскага раёна).
На трэцім месцы ў намінацыі «Эсэ» – Аксана Карповіч (г.Ганцавічы), Валянціна Бабко-Аляшкевіч (в.Радкава Салігорскага раёна), Галіна Пярун (аг.Палыкавічы Магілёўскага раёна) і Людміла Рахматуліна (г.Гродна).
Акрамя таго, усе фіналісты конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая» атрымалі памятныя дыпломы, а адзінаццаць з іх – дыпломы Спецыяльных намінацый.
Таксама адзначым, што падчас святочнага мерапрыемства быў запісаны спецвыпуск праекта Галіны Шаблінскай «Творчы вечар», які можна будзе паслухаць у эфіры Першага нацыянальнага канала 7 лістапада ў 21-05.
А на сайце Беларускага радыё (у калонцы «Відэа») і на старонках ў сацыяльных сетках можна пабачыць відэаверсію ўзнагароджання пераможцаў.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: