У Мінску спецыялізаваная выстава “Белагра-2020” сёлета стала маштабнай міжнароднай пляцоўкай для больш як 350 экспанентаў блізкага і далёкага замежжа. На футбольным манежы дзелавыя перамовы з новымі партнёрамі паспяхова правялі беларускія вытворцы машын, абсталявання і прадуктаў харчавання. Узгоднены аб'ёмы экспарту на 2021 год і вызначаны перспектывы ўзаемавыгаднага гандлю. Якія айчынныя навінкі паступяць на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза і далёкага ўсходу? Куды адгрузяць беларускую тэхніку? Якія функцыянальныя прадукты палепшаць здароўе пакупнікоў ні толькі ў Беларусі? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля», 3.10.20, у 6.20 і 23.00 гадзіны на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

