Падзяліцца:
ІНАВАЦЫІ НА «БЕЛАГРА-2021» – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 5.06.21 (відэаанонс)
4 чэрвеня 2021
ІНАВАЦЫІ НА «БЕЛАГРА-2021» – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 5.06.21 (відэаанонс)

ХХХІ Міжнародная спецыялізаваная выстава сёлета сабрала 410 экспанентаў з 16 краін свету на новай пляцоўцы пад Мінскам – у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень». На працягу тыдня арганізатары знаёмілі наведвальнікаў з дасягненнямі ва ўсіх сферах АПК, а па выніках шматлікіх перагавораў заключаны выгадныя кантракты і дагаворы. Рэкорды пабілі беларускія вытворцы. У таварнай структуры ўзрасла доля гатовай прадукцыі.

У якія краіны павялічыцца экспарту? Калі робаты зменшаць затраты пасяўной ці ўборачнай? Якія меры дапамогуць пазбегнуць рызыкі на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза?

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 5 чэрвеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: