Мюзікл «Рамэа vs Джульета. Праз ХХ гадоў» сёння і заўтра першымі ўбачаць шчаслівыя ўладальнікі квіткоў ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр.
Класічная шэкспіраўская гісторыя закаханых Рамэа і Джульеты знаёмая кожнаму – яна лічыцца сімвалам сапраўднага моцнага пачуцця, якое здольна перамагчы варожасць, нянавісць, каварства і нават смерць. Аднак стваральнікі гэтага спектакля не абацаюць, што мы ўбачым звычайных герояў Шэкспіра, чыё каханне некалі ўскалыхнула свет.
А што тады нам прапануюць стваральнікі прэм'ернага спектакля? Дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра СЯРГЕЙ ПУКІТА абяцае расказаць у праграме «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ.
Сустракаем госця 11 снежня ў 14-15.