Група іранскіх прадпрымальнікаў наладзіла ў Барысаўскім раёне вытворчасць малака па нямецкай тэхналогіі. За некалькі месяцаў работы сучасны малочна-таварны комплекс «АФТАБ» ААТ «Птушкафабрыка «Вяляцічы» выйшаў на еўрапейскі ўзровень прадукцыйнасці. Больш за 30 кілаграмаў ад адной каровы надойваюць за суткі малака. На перапрацоўку адпраўляюць толькі сортам «экстра». Кожны дзень нават мінчане ахвотна прыязджаюць сюды на работу.
Як ацэньваюць іранскія спецыялісты беларускіх жывёлаводаў? Ці ўдасца інвестарам вярнуць у вёску моладзь? Куды будзе накіраваны прыбытак ад малочна-таварнага комплексу?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» – 20 лютага ў 6-25 (паўтор у 23-00).