Сёння нельга ўявіць уборку збожжавых у краіне без удзелу слаўных працаўніц вёскі. У цяперашняй уборачнай кампаніі жанчыны Глускага раёна працуюць брыгадзірамі, аграномамі, механізатарамі, прымаюць і ўзважваюць збожжа новага ўраджаю. Жанчыны-кіраўнікі зладжана арганізуюць працоўны рытм.
Па традыцыі, лепшых працаўнікоў вёскі ўшаноўваюць у рамках рэспубліканскай акцыі «Жанчыны на жніве», арганізатарамі якой з'яўляюцца Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускі прафсаюз работнікаў АПК, Беларускі саюз жанчын і Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Гэтым разам граматы і падзякі Мінсельгасхарча, а таксама каштоўныя падарункі і радыёпрыёмнікі ад арганізатараў уручаны прадстаўніцам сельгаспрадпрыемстваў Глускага раёна, прадпрыемствы Мінскхлебпрама падрыхтавалі караваі з мукі новага ўраджаю, а мясцовыя народныя калектывы – музычныя падарункі.
Адзначым, сёлета жніво ў Глускім раёне ў цэлым праходзіла ў складаных кліматычных умовах: замаразкі, дажджы, спякота выпрабоўвалі на ўстойлівасць і майстэрства.