Форум прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Мерапрыемства адбудзецца ў рамках старшынства Рэспублікі Беларусь у органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2025 годзе.
Галоўная тэма форуму – «Стратэгія Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы».
Мерапрыемства арыентавана на ўдзел у ім кіраўнікоў буйнога, сярэдняга і малога бізнесу дзяржаў-членаў і трэціх краін, кіраўнікоў і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады краін ЕАЭС, а таксама кіраўнікоў і членаў урадаў трэціх краін, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, зацікаўленых у развіцці ўзаемадзеяння ў рамках Саюза.

