Падзяліцца:
К Рождеству экспорт молочной продукции из Постав увеличен вдвое! – «Своя земля», 6.01.2018
5 студзеня 2018
К Рождеству экспорт молочной продукции из Постав увеличен вдвое! – «Своя земля», 6.01.2018 Перамогі ў міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах выклікалі цікавасць да навінак элітнай групы прадуктаў Пастаўскага малочнага завода. Попыт на сыры, сметанковае масла і сухое малако ўзрос не толькі на расійскім рынку. Выгадныя кантракты заключаны з партнёрамі Еўразійскай эканамічнай саюза, гандлёвымі кампаніямі Кітая. Сакрэтамі поспеху дзеліцца дырэктар прадпрыемства Георгій Косцень у праграме «Свая зямля». У другой частцы аўтар праграмы Святлана Башылава раскажа, як у Нясвіжскім раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўкараняюць новыя формы аказання паслуг адзінокім грамадзянам, інвалідам і шматдзетным сем'ям. Дырэктар цэнтра Наталля Корсак і сацыяльны работнік Ірына Булло лічаць, што інавацыі дапамагаюць людзям ўспомніць чалавечае цяпло і паверыць у лепшае. Падрабязнасці — у праграме «Свая зямля», 6 студзеня, у 6-20, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: