- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Каб мець магчымасць слухаць свет – «Здароўе», 2.03.2019 (аўдыё)
- Каб мець магчымасць слухаць свет – «Здароўе», 2.03.2019 (аўдыё)

Нас акружае свет, напоўнены самымі рознымі гукамі: адны з іх прыносяць задавальненне, другія супакаенне, трэція радаснае ўбуджэнне, а чацьвёртыя кранаюць да глыбіні душы. Ёсць таксама гукі, якія нясуць адмоўныя эмоцыі. Але не ўсе людзі могуць чуць гэту разнастайнасць гукаў. Сусветная арганізацыя аховы здароўя заснавала дзень, закліканы звярнуць увагу грамадскасці на важнасць захавання ў людзей функцыі ўлаўліваць гукі – Міжнародны дзень аховы здароўя вуха і слыху адзначаецца штогод трэцяга сакавіка.
Страта слыху лічыцца самай распаўсюджанай сэнсарнай формай інваліднасці ў свеце. Паводле даных СААЗ, ад глухаты і парушэнняў слыху пакутуюць прыкладна 360 мільёнаў чалавек. Мыдыкі сцвярджаюць, што ў палове выпадкаў развіцця глухаты і іншых дэфектаў слыху можна пазбегнуць, галоўнае – своечасова папярэдзіць фактары іх развіцця.
Пра гэта і многае іншае вядучай праграмы «Здароўе» Лілія Бялецкая гутарыць з загадчыцай аперацыйнага блока РНПЦ Отарыналарынгалогіі Вольгай Аляхно.
Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: