- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Каб ты жыў у цікавы час!..» – гэты кітайскі афарызм стаў дэвізам сёлетняга Венецыянскага біенале – «Галерэя», 17.03.2019 (аўдыё)
- «Каб ты жыў у цікавы час!..» – гэты кітайскі афарызм стаў дэвізам сёлетняга Венецыянскага біенале – «Галерэя», 17.03.2019 (аўдыё)

Аўтар мастацкай канцэпцыі беларускага павільёна на адным з самых вядомых сусветных форумаў мастацтва – скульптар, мастак і графік Канстанцін Селіханаў, унук знакамітага скульптара мінулага стагоддзя Сяргея Селіханава.
Работы Селіханава-малодшага можна пабачыць у гарадской прасторы нашай сталіцы – гэта «Муза оперы» у скверы ля Вялікага тэатра, абстрактная кампазіцыя «Хваля», мемарыял «Рака памяці» ля станцыі метро «Кастрычніцкая» і іншыя.
Аднойчы (у 2004 годзе) ён выйграў гранд, і на тры месяцы паехаў у Вену. Апынуўся там у абсалютнай адзіноце. І яна аказалася карыснай і плённай. Адзін з вынікаў гэтай паездкі – нараджэнне яшчэ аднаго твора мастака «Ніжняя сківіца Зігмунда Фрэйда» (так гучыць у перакладзе). У яго працах –вобразы і многіх іншых знакамітых людзей…
Праграма «Галерэя» ад 17 сакавіка.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: