- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Каб здаровымі былі вочкі вашага дзіцяці – «Здароўе», 9.03.2019 (аўдыё)
- Каб здаровымі былі вочкі вашага дзіцяці – «Здароўе», 9.03.2019 (аўдыё)

Вока чалавека – унікальнае стварэнне прыроды. З дапамогай зроку мы бачым свет, знаёмімся з наваколлем, робім выбар, радуемся прыгажосці. Гэта адзін з нашых галоўных органаў. На жаль, у вельмі многіх людзей ёсць праблемы са зрокам – у адных яны з дзяцінства, у другіх з'яўляюцца з цягам часу. Вастрыня зроку, роўная «адзінцы», фарміруецца ў дзяцей не адразу і прыкметна вагаецца ў залежнасці ад узросту. Лічыцца, што ў большасці малых максімальная вастрыня зроку дасягаеца ў 6-7 гадоў, якраз калі дзеці ідуць у школу. Многія ўжо маюць праблемы са зрокам з нараджэння, а школа дадае нагрузку на вочы. Як жа берагчы дзіцячыя вочкі? Што трэба для гэтага ведаць і рабіць бацькам? Пра гэта з урачом Афтальмагічнага дыягнастычна-кансультацыйнага цэнтра 10-й клінічнай бальніцы Мінска Анастасіяй Марушка гутарыць вядучая праграмы «Здароўе» Лілія Бялецкая.
Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: