- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- КАЧАНАВА: Трэба стварыць дыялогавы клуб, дзе людзі маглі б задаць любыя пытанні, што іх хвалююць
- КАЧАНАВА: Трэба стварыць дыялогавы клуб, дзе людзі маглі б задаць любыя пытанні, што іх хвалююць

Па ўсёй краіне працягваюць работу дыялогавыя пляцоўкі. Якія пытанні гучаць на такіх сустрэчах, у эксклюзіўным інтэрв'ю Беларускаму радыё расказала старшыня Савета Рэспублікі
Наталля Качанава:
«Свае сустрэчы, якія праходзяць у калектывах, куды я выязджаю, я выстройваю такім чынам, каб людзі маглі не проста пачуць інфармацыю, якую я да іх даношу. Я акумулюю для сябе тыя пытанні, якія яны задаюць і якія найбольш актуальныя сёння для нашых грамадзян. На падставе гэтых пытанняў мы ўжо ў далейшым працуем і з урадам, і з тымі структурамі, якія павінны імі займацца. Гэта вельмі добрая форма работы, яна зарэкамендавала сябе даўно. Адзінае, раней мы не пазначалі гэта як дыялогавую пляцоўку.
На мой погляд, тыя грамадскія прыёмныя, якія зараз працуюць, павінны працаваць на пастаяннай аснове, гэта правільна. Хтосьці можа запісацца на прыём па асабістых пытаннях (у адпаведнасці з законам «Аб зваротах грамадзян»), а хтосьці – не. А тут атрымліваецца нармальная форма, калі можна паразмаўляць. Адзінае, я ўнесла б карэкцівы (і ўжо гэта прапанавала), – стварыць дыялогавы клуб. Я б не вызначала канкрэтную тэматыку: прыйшлі эксперты рознага роду і прыходзяць людзі, задаюць любыя пытанні, якія іх сёння хвалююць. Такая работа, на мой погляд, вельмі прадукцыйная і перспектыўная, таму што тут можна пачуць тыя пытанні, якія актуальныя.
Нават у кожным рэгіёне, у калектыве кожная сустрэча – розная. Тыя пытанні, якія задаюць людзі, як правіла, розныя. Дзесьці асноўны напрамак – гэта добраўпарадкаванне тэрыторыі, дзесьці – занятасць, у іншым рэгіёне пытанні датычацца заработнай платы. Спецыфіка ў гэтым пэўная ёсць, але гэта вельмі добрая форма работы».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: