Падзяліцца:
«КАК СТАТЬ ДЕЛЕГАТОМ ВНС?» – вопрос #1 на диалоговых площадках
5 лістапада 2022
«КАК СТАТЬ ДЕЛЕГАТОМ ВНС?» – вопрос #1 на диалоговых площадках

Няшмат ёсць у свеце прыкладаў, дзе голас палітыка і працоўнага мае аднолькавую сілу

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл ОРДА ў інтэрв'ю Беларускаму Радыё заявіў: «Падчас грамадскага абмеркавання праекта закона аб УНС прафсаюзы пабывалі больш чым у 3800 калектывах. Мы праводзілі і абмеркаванні, і сустрэчы. Былі розныя пляцоўкі, былі абмеркаванні ў цэхах. Бачылі, што хтосьці ўжо вывучыў гэтую тэму, хтосьці сам азнаёміўся і ўжо разумеў, што такое Усебеларускі народны сход. У кагосьці быў нейкі скепсіс у дачыненні да УНС, але пасля дыялогу мяняліся ўяўленні, і зацікаўленасць ўжо была іншая».


«Калі людзі чуюць эксперта, юрыста-практыка, калі задаюць пытанні і атрымліваюць на іх выразныя і зразумелыя адказы – безумоўна, мяняецца і стаўленне. У гэтым вялікі сэнс шырокага абмеркавання», – рэзюмаваў старшыня ФПБ.

«ЯК СТАЦЬ ДЭЛЕГАТАМ СХОДУ?» - Пытанне #1 на дыялогавых пляцоўках

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл ОРДА: «Гэтае пытанне гаворыць аб тым, што людзі не абыякавыя да працы Усебеларускага народнага сходу і разумеюць, што гэта сёння тая пляцоўка, той цэнтр, які будзе выпрацоўваць сур'ёзныя рашэнні, валодаючы пры гэтым дастаткова сур'ёзнымі паўнамоцтвамі».

Міхаіл Орда падкрэсліў, што на вялікіх прадпрыемствах людзей цікавілі пытанні вылучэння кандыдатаў менавіта ад іх завода. «Хутчэй за ўсё, так яно і будзе. Былі пытанні, калі людзі казалі, каб менавіта УНС вырашала адчувальныя пытанні. Напрыклад, пытанні калектыўнай бяспекі, ці будуць нашы салдаты кудысьці адпраўляцца - гэта адчувальнае пытанне. Або пытанні павышэння пенсійнага ўзросту. Людзям важна, каб у абмеркаванне былі ўцягнутыя ўсе катэгорыі грамадства».

Старшыня ФПБ акцэнтаваў: «Людзі абсалютна выразна гэтыя пытанні задавалі, разумеючы, што гэтая тая пляцоўка, дзе не будуць нешта вырашаць кулуарна. Усё будзе абмяркоўвацца абсалютна адкрыта».

Больш цікавага ў нашым тг-канале: https://t.me/belradio_1
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: