
Белавежская пушча – прыродны здабытак Беларусі, ацэнены міжнароднай супольнасцю, аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, біясферны запаведнік. Гэта сапраўды адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён у адносна непарушаным стане.
Як ахоўваюць ўнікальную экасістэму і ці ёсць для яе будучыні якія-небудзь пагрозы? Каардынатар праграм Франкфуртскага заалагічнага таварыства і грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фенчук – госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Алены Вахрамеевай і Дзмітрыя Рубашнага.