- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Какие принципиальные позиции внесены в правовые документы по ведению бизнеса? - "Актуальный микрофон" 17:04:17 (аудио)
- Якія прынцыповыя пазіцыі ўнесены ў прававыя дакументы па вядзенні бізнесу? - "Актуальны мікрафон" 17.04.17 (аўдыё)
Спрасціць вядзенне бізнесу і адначасова ўдасканаліць кантроль! Па якім шляху будзе развівацца дзелавая ініцыятыва ў Беларусі? — адпаведны пакет прававых дакументаў вынесены на грамадскае абмеркаванне. Гэта адна з ініцыятыў Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, агучаная падчас “Вялікай размовы” ў лютым. Прайшло зусім няшмат часу, створана адпаведная рабочая група са спецыялістаў, прадстаўнікоў бізнесу і чыноўнікаў з розных ведамстваў. Яна і працавала над гэтымі прававымі актамі, выслухоўвала прапановы ад дзелавых людзей.
Эксперты наведалі каля сотні прадпрыемстваў, вывучалі замежны вопыт па вядзенні бізнесу, пачалі абмеркаванне у Інтэрнэце (яно прынесла больш за 200 прапаноў). Сёння з праектам указа па разняволенні дзелавой ініцыятывы можна пазнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Якія прынцыповыя пазіцыі ўнесены ў прававыя дакументы па вядзенні бізнесу? Алена Швайко і Леанід Новікаў размаўляюць з намеснікам старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва, членам рабочай групы Сяргеем Навіцкім.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: