- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Каким будет урожай в производственном саду? — «Своя земля», 21.04.2018
- Якім будзе ўраджай у вытворчым садзе? – «Свая зямля», 21.04.2018

Садаводы адкрытага акцыянернага таварыства «Агра-сад «Рассвет» Брэсцкага раёна стабільна займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў краіне па вырошчванні пладоў. Вясной разам з пасадкай на значнай тэрыторыі праводзяць абрэзку летніх сартоў і пабелку яблынь. Запланаваныя першыя хімічныя апрацоўкі ад хвароб і шкоднікаў. «Мяккая зіма, - лічыць кіраўнік аддзялення садаводства сельгаспрадпрыемства Мікалай Астаповіч, - зараз дадае клопатаў». Ці будзе ўраджай у гэтым сезоне, шмат у чым залежыць ад веснавых замаразкаў. Да іх комплексна рыхтуюцца ў сельгаспрадпрыемстве.
У другой частцы праграмы аўтар Святлана Башылава запрашае на адкрыццё дачнага сезону ў Магілёўскім раённым спажывецкім таварыстве. На некалькі адрасоў тут пашырылася зона абслугоўвання. Па просьбах дачнікаў падоўжаны рэжым працы стацыянарных і перасоўных крам. Зараз асабліва запатрабаваныя насенне, саджанцы і бытавой інвентар. Амаль увесь тавар беларускіх вытворцаў, таму і кошт даступны для садаводаў і агароднікаў. У дачных таварыствах працуюць і перасоўныя нарыхтоўчыя пункты. Старшыня раённага спажывецкага таварыства Таццяна Барлюкова адчувае зацікаўленасць насельніцтва ў навядзенні парадку на зямлі і продажы другаснай сыравіны на перапрацоўку.
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля», 21 красавіка, у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: