Падзяліцца:
Какой он, "Властелин села"? - Интервью (аудио)
15 мая 2021
Какой он, "Властелин села"? - Интервью (аудио)

Які ён, «Уладар сяла»? Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт сямейнаму сельскагаспадарчаму праекту. Прыняць удзел у ім могуць маладыя сем'і з дзецьмі, якія пражываюць больш за тры гады у сельскіх населеных пунктах. Пра асаблівасці сёлетняга конкурсу Яраслаў Даніленка спытаў у сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ Юліі Зінкевіч. 

З 2008 года праект паспяхова рэалізуецца. Штогод сотні, калі не тысячы маладых сем'яў прымаюць удзел. Новы сезон маштабных сямейных спаборніцтваў пачынаецца ўжо сёння. Што неабходна ведаць патэнцыяльным удзельнікам?

– Сёлета мы запускаем праект у Дзень сям'і 15 мая. Сёння мы даём старт раённым этапам нашага Рэспубліканскага сельскагаспадарчага спаборніцтва. З кожным годам да конкурсу ўсё больш і больш праяўляюць цікавасць сем'і, якія жывуць у сельскай мясцовасці. Гэта павялічвае прэстыж малых гарадоў і вёсачак, якія ў нас ёсць.

Што неабходна, каб удзельнічаць у гэтым конкурсе? Вядома жыць у сельскай мясцовасці, каб хаця б адзін з бацькоў там працаваў. І каб адзін з іх быў маладзей за 31 год. А самае галоўнае – яны павінны любіць адно аднаго, быць дружалюбнай і працавітай сям'ёй, якая разам адпачывае, вядзе сумесную гаспадарку. Вось гэтыя самыя галоўныя складнікі сям'і – таксама крытэрыі для ўдзелу ў конкурсе.

Конкурс аб'ядноўвае самыя каларытныя і таленавітыя сем'і. Мабыць, адным з такіх важных элементаў з'яўляюцца цікавыя этапы спаборніцтваў. І яны ў той жа час звычайныя для вяскоўца. Напрыклад, распілаваць бервяно, пасадзіць бульбу. Сёлета конкурсная праграма будзе адрознівацца?

– Мы кожны раз імкнемся ўнесці ў праграму нешта новае, каб гэта было цікава. Сёлета таксама ёсць задумкі. У тым ліку яны звязаны з дапамогай нашым ветэранам і пажылым людзям.

Жыццё ў вёсцы – гэта заўсёды праца. А 6-ай раніцы ўстаў і да позняй ночы... Мала таго, што табе трэба схадзіць на працу, табе яшчэ трэба і па хаце ўсё зрабіць, і па гаспадарцы… Яшчэ і творчасцю неяк заняцца паспець, надаць увагу дзецям. Досыць вялікая праца. Думаю, сем'і, якія хочуць удзельнічаць у гэтым конкурсе, прынялі рашэнне задоўга да афіцыйнага старту.

Мы шмат сустракаемся з сем'ямі. Да прыкладу, ёсць сям'я-пераможца. Яна прыязджае ў свой раён і гэтай сям'ёй ганарацца. Яны прыязджаюць у краму, іх ведаюць. Іх усе суседзі на вуліцы ведаюць. Ужо ёсць стымул і ў іншых сем'яў таксама паўдзельнічаць, каб той ці іншы раён, вобласць ганарыліся.

Канешне ў нас ёсць традыцыйныя конкурсы. Напрыклад, у кожнай гаспадыні свой рэцэпт дранікаў. Вельмі відовішчна, калі дранікі робяць на калодзе.

Час іншы, і ёсць вельмі шмат сучасных сродкаў, напрыклад, электрапілы. Але мы пакідаем нашу «пілу дружбы». Час ідзе наперад, але ўсё-такі мы хочам успомніць, як гэта ў вёсцы было, як гэта ёсць. Як бабулі і прабабулі жылі...

Калі прааналізаваць удзельнікаў розных гадоў, можна скласці абагульнены сямейны партрэт каманды?

– Звычайна гэта двое бацькоў і два дзіцяці. Дарослыя працуюць у сельскай мясцовасці. Тата «моцны», а мама «мініцяцюрная», але яны заўсёды вельмі дружныя. У іх ёсць свая гаспадарка і гаспадарка досыць вялікая. Абавязкова ў кожнага з бацькоў і ў дзяцей ёсць сваё захапленне. У таты гэта можа быць паляванне або рыбалка, у мамы – вышыўка або фатаграфія. У сям'і абавязкова ёсць свае традыцыі, якія з года ў год захоўваюцца і перадаюцца праз пакаленні.

Калі беларусам чакаць фінал конкурсу?

– Сёлета фінал пройдзе 9–10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя на свяце «Александрыя збірае сяброў». Фінал нашага конкурсу ўжо ў праграме рэспубліканскага свята. Там «Уладар сяла» атрымаў прапіску з мінулага года.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: