- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Калі турыстычная галіна Беларусі адчуе эфект ад бязвізавага рэжыму?
- Калі турыстычная галіна Беларусі адчуе эфект ад бязвізавага рэжыму?

Магчымасцю наведаць Беларусь без візы ўжо скарысталіся 465 замежных грамадзян, - паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце. Сярод тых, хто прыбыў у Беларусь ужо па новых правілах, больш за ўсё грамадзян Германіі, Польшчы, Італіі, Літвы, Францыі і Вялікабрытаніі.
Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага. Прыляцець без візы ў Нацыянальны аэрапорт могуць грамадзяне 39 краін Еўропы, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў.
Калі турыстычная галіна Беларусі можа адчуць эфект ад бязвізавага рэжыму? Пра гэта Першаму нацыянальнаму каналу Беларускага радыё расказаў старшыня Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Філіп Гулый.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: