
Праблемы ў рэгіёне АДКБ неабходна вырашаць самастойна, без замежных палітбюро - за сталом перамоў у Мінску, Маскве, Ерэване, у іншых гарадах краін блока. Такую заяву напярэдадні зрабіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Беларусь сёлета старшынствуе ў АДКБ, і на тыдні ў Мінску прайшлі адразу два буйныя пасяджэнні - Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Дагавору аб калектыўнай бяспецы сёлета 25 гадоў, самой АДКБ – 15 гадоў. Якую ролю ў ваенна-палітычным блоку адыгрывае Беларусь? Пра гэта вядучы Леанід Новікаў размаўляе з палітолагам
Пятром Пятроўскім.
Праграма «Акцэнты» у эфіры ў нядзелю, 18 чэрвеня, у 12:05.