«Калі б можна было пачаць спачатку, я нічога не хацеў бы змяніць. Я моцна люблю тэатр і адчуваю вялікую любоў да сваёй працы» – кажа заслужаны артыст Беларусі, прафесар і дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, акцёр тэатра і кіно Уладзімір Мішчанчук.
Пра тэатральнае мастацтва Беларусі, сённяшняе студэнцтва і многае іншае са знакамітым госцем будуць разважаць вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца. Пачатак сустрэчы – 17 жніўня ў 13-20.