Падзяліцца:
Каму неабыякавы лёс «неперспектыўных» вёсак і хутароў Дзяржынскага  раёна? — «Свая зямля», 20.10.2018
19 Кастрычніка 2018
Каму неабыякавы лёс «неперспектыўных» вёсак і хутароў Дзяржынскага  раёна? — «Свая зямля», 20.10.2018 Больш як 50 населенных пунктаў адносяцца да Путчынскага сельскага савета, і ў іх сёння пражывае 20 працэнтаў мясцовага насельніцтва, а іншая частка – жыхары Мінска. Дзе праведзены газ, вада, там мінчане жывуць пастаянна. Апошнім часам павялічыўся інтарэс да пустуючых дамоў на хутарах. У выніку аўкцыёнаў мінчане набываюць пабудовы XX стагоддзя, і даюць ім новае жыццё. Асабліва прываблівае дзяржынская экасістэма, а дакладней – азёры, рэчкі і лясы. Зрабіць жыццё за горадам больш камфортным і сучасным імкнецца старшыня Путчынскага сельскага савета Яўген Сыч. Рэгулярна частку грошай з бюджэту ён накіроўвае на добраўпарадкаванне населенных пунктаў. Вяскоўцы, дачнікі і гаспадары загарадных фазэндаў падтрымліваюць перспектыўныя праекты па газіфікацыі, асфальтаванні дарог. Цесная работа са старастамі і старшынямі дачных таварыстваў дапамагае паўсюдна захоўваць чысціню і парадак. Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» 20 кастрычніка ў 6-20 (паўтор у 23-00).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: