Падзяліцца:
Канкурэнтаздольнасць тавараў і паслуг Негарэльскага вучэбна-вопытнага лясгаса – «Свая зямля», 6.10.2018 (аўдыё)
7 кастрычніка 2018
Канкурэнтаздольнасць тавараў і паслуг Негарэльскага вучэбна-вопытнага лясгаса – «Свая зямля», 6.10.2018 (аўдыё) Тэхнічнае аднаўленне вытворчай базы дазволіла Негарэльскаму лясгасу ператвараць адходы ў даходы – павялічаны экспарт прадукцыі з драўніны ў краіны Еўрасаюза. Штомесяц назіраецца запатрабаванасць найноўшых распрацовак у ландшафтным дызайне. Больш за тое, адчувальны рост попыту турыстычных паслуг – госці замежжа ахвотна наведваюць батанічны сад, восенню падоўгу затрымліваюцца на арэхавай плантацыі. Сёлета вырашчаны небывалы ўраджай традыцыйных і новых відаў арэхаў. Дадатковы даход атрымлівае лясгас і ад тураў выхаднога дня для аматараў палявання. Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» са Святланай Башылавай, 6 кастрычніка у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: