Творы самых яркіх прадстаўнікоў поп-арта - Эндзі Уорхала, Джаспера Джонса, Роберта Раушэнберга, Роя Ліхтэнштэйна і многіх іншых можна ўбачыць на выставе "Поп-арт" у сталічнай галерэі Libra.
Гэтыя поп-мастакі падзялілі паміж сабой арт-сцэну, захапіўшыся новымі формамі, сюжэтамі і тэхнікамі. Яны не толькі выкарыстоўвалі традыцыйныя палатно і алей, але і асвойвалі трафарэтных друк, стваралі маштабныя інсталяцыі, скульптуры, аплікацыі і калажы. Працы, прадстаўленыя на выставе, выкананыя ў розных тэхніках. Тут і графіка, і афішы, і постэры, і аб'екты, сабраныя ў прыватных калекцыянераў і ў галерэях.
Таксама на выставе прысутнічаць працы вядомых беларускіх мастакоў, у творчасці якіх адлюстроўваюцца розныя аспекты поп-арта: сярод іх Любоў Абрамава, Іван Арцімовіч, Надзя Бука, Павел Вайніцкі, Уладзімір Кандрусевіч, Лілія Нішчык і іншыя. У экспазіцыі таксама працы Максіма Лагуна. Юнаму мастаку-аўтысту цяпер 14 гадоў.
Выстава "Поп-арт" будзе працаваць па 7 чэрвеня ў сталічнай галерэі Libra. Дадам, што зараз па ўсім свеце арганізуюцца такія зборныя выставы. Працы сучасных мастакоў спаборнічаюць са спадчынай старых майстроў на сусветных аўкцыёнах Christie's і Sotheby's і нярэдка б'юць усе рэкорды.