Падзяліцца:
Каталіцкія іконы, арнат са слуцкіх паясоў, рарытэты беларускага драўлянага дойлідства – хутка ўбачым! – «Настрой!» (відэа+аўдыё)
4 лютага 2019
Каталіцкія іконы, арнат са слуцкіх паясоў, рарытэты беларускага драўлянага дойлідства – хутка ўбачым! – «Настрой!» (відэа+аўдыё) У кожным касцёле, парафіі, у розных прыватных калекцыях захоўваюцца творы мастацтва, гістарычныя рарытэты, рукапісы, знакавыя рэчы, што маюць непасрэднае дачыненне да каталіцтва, якое з'яўляецца неад'емнай часткай гісторыі і сучаснасці Беларусі і яе жыхароў. Сабраць іх у адным месцы і паказаць усім нам загарэліся ідэяй некалькі энтузіястаў і… знайшлі разуменне і падтрымку ўладальнікаў гэтых артэфактаў! Куратар выставы «Сакральная культура Касцёла Беларусі» Надзя Бука і намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Аляксандр Храмы – госці вядучых праграмы «Настрой!» Таццяны Гулейка і Паўла Лазовіка. https://www.youtube.com/watch?v=Oa7Azbh6UBs&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: