«Калі пачынае штосьці атрымлівацца, наступае эйфарыя і такое задавальненне, што дзеля новага такога ж пачуцця можна горы звярнуць» – кажа галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы ВОЛЬГА ЯНУМ.
Адзін са старэйшых творчых калектываў Беларусі, з багатай, цікавай гісторыяй, аднак і здольнасцю заўсёды ісці ў нагу з часам, святкуе 80-годдзе. Капэла змяняецца, удасканальваецца і пастаянна знаходзіцца ў пошуку новых форм самавыяўлення. А ў бліжэйшы час калектыў рыхтуе шэраг святочных праграм, адна з якіх адбудзецца заўтра ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы ВОЛЬГА ЯНУМ – госця праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ – 30 лістапада ў 13-20.