Падзяліцца:
ХЛЕБ-СОЛЬ ШУМІЛІНСКІХ ХЛЕБАРОБАЎ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 18.09.2021 (відэаанонс)
17 верасня 2021
ХЛЕБ-СОЛЬ ШУМІЛІНСКІХ ХЛЕБАРОБАЎ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 18.09.2021 (відэаанонс)

Выхаднымі гарадскі пасёлак Шуміліна прымае гасцей і ўдзельнікаў абласнога свята працаўнікоў вёскі Віцебшчыны «Дажынкі-2021». Нягледзячы на складаны ўборачны сезон, хлебаробы адны з першых выканалі дзяржзаказ. Заробленыя грошы накіравалі на абнаўленне насення азімых збожжавых, а таксама папаўненне запасу мінеральных угнаенняў і сродкаў хімаховы. Адначасова з палявымі работамі актыўна вялі рэканструкцыю і рамонт сацыяльна-культурных аб’ектаў. Змянілі аблічча мікрараёны, зоны адпачынку, з’явіліся малыя архітэктурныя формы.

Колькі грашовых сродкаў асвоена на падрыхтоўку да свята? Якія прыемныя сюрпрызы чакаюць гасцей? Якія дажыначныя сувеніры прынясуць удачу? Пра што мараць хлебаробы?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 18 верасня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: