Падзяліцца:
Холад наступае. Удвая старанна беражом жаночае здароўе!  – «Здароўе», 27.10.2018 (аўдыё)
29 кастрычніка 2018
Холад наступае. Удвая старанна беражом жаночае здароўе!  – «Здароўе», 27.10.2018 (аўдыё) З прыходам восені дні становяцца ўсё карацейшымі, а чэргі ў паліклініках – даўжэйшыя, і гэта прадказальна. Пахіснуць ахоўныя сілы арганізма могуць пераахалоджанне і празмерныя нагрузкі. Вядома, што з надыходам халадоў жанчыны часцей звяртаюцца да дактароў. Ёсць меркаванне, што менавіта холад правакуе запаленчыя працэсы... Пра небяспеку пераахалоджання для жаночага арганізма вядучая праграмы «Здароўе» Таццяна Гулейка размаўляе з урачом акушэрам-гінеколагам, клінічным ардынатарам Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Святланай Крэер. Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: