Cёлета ў Крычаўскім раёне некаторыя беспрацоўныя ўдала змянілі свой статус і паспяхова заняліся прадпрымальніцтвам. Большасць працуе ў сферы паслуг. Як правіла, заставацца запатрабаванымі дапамагае набыты вопыт па канкрэтнай спецыялізацыі і гарачае жаданне рэалізаваць свае здольнасці. Іх выяўляюць эксперты пры першым звароце ў райвыканкам. Спецыяльныя курсы дазваляюць пераадольць усе страхі і папоўніць прававыя веды. А бязвыплатная дзяржаўная субсідыя паскарае рэалізацыю бізнес-праекта.
Ці ўдаецца пазбегнуць бюракратыі і валакіты на старце? Хто вядзе кантроль за дзейнасцю прадпрымальнікаў? Чаму павялічваецца кліенцкая база ў салонах прыгажосці? Чаго не хапае для далейшага пашырэння паслуг?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» 22 кастрычніка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

