- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Хто застаецца ў вёсцы? – «Свая зямля», 1.06.2019 (відэаанонс)
- Хто застаецца ў вёсцы? – «Свая зямля», 1.06.2019 (відэаанонс)

У Пастаўскім раёне не ўсюды спрацоўвае народная мудрасць: «Дзе нарадзіўся – там і згадзіўся», – адчувальны недахоп кадраў у АПК, дэфіцыт жылля і павелічэнне колькасці стратных гаспадарак. Старшыня Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто заклікае пераглядзець стратэгію развіцця беларускай вёскі. «Будучыню неабходна вызначаць, – лічыць Пётр Леанідавіч, – з улікам патрэб канкрэтнага чалавека і той тэрыторыі, дзе ён пражывае. Тады паспяхова будуць вырашацца праблемы дэмаграфічнай і харчовай бяспекі».
У другой частцы праграмы аўтар Святлана Башылава прапануе цікавы вопыт, як змяніць статус беспрацоўнага на статус бізнесмена. У Лоеўскім раёне актыўна выкарыстоўваюць дзяржаўную субсідыю на адкрыццё ўласнай справы, назіраецца тэндэнцыя пашырэння спецыялізацыі ў сферы паслуг і павелічэння тавараабароту. Сёння магазін Таццяны Райф – папулярнае месца сустрэч дзяцей і дарослых. Прынцыповая пазіцыя гаспадыні – завозіць беларускі тавар – і гэта прыносіць прыбытак.
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» 1 чэрвеня у 6-20 (паўтор у 23-00).
https://www.youtube.com/watch?v=wVQP5bSXx88&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: