
«Родная сцэна – самая адказная, паколькі людзі ацэньваюць скрозь прызму гадоў, як ты развіваешся, і ці развіваешся наогул» - прызнаецца вядомы піяніст Кірыл Кедук.
«Музыка – гэта барацьба з самім сабой, а сапраўдным поспехам можна лічыць, калі ты становішся лепш, чым раней» - разважае легендарны кампазітар, піяніст і шоўмэн Лешэк Можджар.
Чаму раяль павінен быць новым і як адбываецца знаёмства з ім? Якія пачуцці можна перадаць праз музыку? Чаму карысна прывучаць да музыкі дзіцяці з ранняга ўзросту? Што аказвае найбольшы ўплыў на ўнутраны свет музыканта?
Вядучыя праграмы «Нясумны перапынак» Аляксандр Аўчыннікаў і Павел Лазовік даведаліся ў знакамітых гасцей, у чым сакрэт іх майстэрства і якую музыку сапраўднаму музыку граць не варта.
https://www.youtube.com/watch?v=iuO0fU7pHyQ&feature=youtu.be