Падзяліцца:
Класіка струн – «Накцюрны», 26-27.02.2017
24 лютага 2017
Класіка струн – «Накцюрны», 26-27.02.2017 Начны эфір Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё прапануе сапраўдным аматарам класікі два канцэрты 36-га Міжнароднага фестывалю імя Пабла Казальса. Запісы былі зроблены летам 2016 года ў родным горадзе знакамітага віяланчэліста – Вендрэле, што ў іспанскай правінцыі Тарагона. У ноч з суботы на нядзелю – канцэрт-адкрыццё фестывалю з выступленнем германскай віяланчэлісткі Мары Элізабет Хекер, якая ў 2005-м заваявала Гран-пры Міжнароднага конкурсу віяланчэлістаў Мсціслава Растраповіча. У межах трансляцыі ў яе выкананні прагучаць віяланчэльныя санаты Баха і Брамса, а таксама Італьянская сюіта з балета Стравінскага "Пульчынела". Наступнай ноччу можна пачуць малады германскі квартэт Шумана, названы так не па прозвішчы вядомага кампазітара, але яго удзельнікаў – братоў Эрыка, Кента і Марка Шуманаў. Яны выканаюць струнныя квартэты Моцарта, Бетховена і Гайдна. Пачатак трансляцый у праграме «Накцюрны» – у нядзелю 26 лютага і панядзелак 27 лютага у 02-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: