
«Смех падаўжае жыццё, і з нашага спектакля бабулі выходзяць маладымі» — сцвярджае лаўрэат міжнародных фестываляў цыркавога мастацтва, клоун Сяргей Загорскі.
Ці адрозніваецца клоунскі гумар у розных краінах свету і каму зразумелы наш? Дзе вучаць быць клоўнам і ў чым асаблівасці эксцэнтрыка, акрабата, дрэсіроўшчыка і размоўнага клоуна? Чым прыцягвае дзяцей і дарослых цыркавы клоунскі спектакль «СмеШоу»?
Госць вядучых праграмы «Настрой!» Яны Хадоска і Андрэя Сініцы падзяліўся асновамі ўніверсальнага гумару і разыграў з радыёслухачамі запрашэнне на 120 хвілін смеху!
https://www.youtube.com/watch?v=mKMiW0lkRlM&feature=youtu.be