Падзяліцца:
Колькі каштуе прыгажосць, і чым цікавыя Францыі беларускія дызайнеры? - інтэрв'ю ганаровага консула Беларусі (АУДЫЁ)
17 мая 2018
Колькі каштуе прыгажосць, і чым цікавыя Францыі беларускія дызайнеры? - інтэрв'ю ганаровага консула Беларусі (АУДЫЁ) Рауль Фабрыс - вядомы бізнесмен у сферы моды, у тонкасцях гэтага бізнесу разбіраецца ўжо 20 гадоў. Зараз прадстаўляе інтарэсы нашай краіны ў Францыі: спадар Фабрыс - ганаровы консул Беларусі. У Францыі ганаровыя консулы адказваюць у тым ліку за бяспеку выхадцаў з Беларусі і беларускіх турыстаў. Рауль Фабрыс ганаровы консул Рэгіёну Альпы, Рона, Праванс. Бізнесмен кіруе школамі моды ў Парыжы і Цэнтральнай Еўропе. Быў ганаровым госцем XXVII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды». Лічыць, што Беларусь - прыгожая краіна, пра гасціннасць якой у Еўропе шмат хто проста не ведае. Як ганаровы консул абараняе інтарэсы беларусаў у Еўропе? Калі Беллегпрам зможа канкурыраваць з еўрапейскімі брэндамі? І дзе жывуць самыя прыгожыя дзяўчыны? - пра гэта журналіст Таццяна Зянько спытала ў ганаровага консула Беларусі ў Францыі, кіраўніка бізнэс-школ моды Рауля Фабрыса.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: