Падзяліцца:
Колькі заважыць каравай Віцебшчыны? – «Свая зямля», 5.09.2020 (відэаанонс+аўдыё)
4 верасня 2020
Колькі заважыць каравай Віцебшчыны? – «Свая зямля», 5.09.2020 (відэаанонс+аўдыё)

На фінішы жніва гаспадаркі Віцебскай вобласці павялічваюць валавы збор збожжа. Больш за мільён тон важыць агульнаабласны каравай. На апошніх гектарах убіраюцца высокаўраджайныя насенныя культуры і ёсць рэальная магчымасць у гэтым сезоне ўстанавіць рэкорд. Да 90 цэнтнераў у некаторых гаспадарках атрымана ўраджайнасць азімых збожжавых. Апраўдалі надзеі спецыялістаў новыя сарты і гібрыды жыта, пшаніцы і рапсу.

Ці будзе выкананы дзяржазаказ? Якой тэхнікі не хапае аграрыям Віцебшчыны? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 5 верасня ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: