- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Комфортно жить и трудиться – «Своя земля», 18.11.2017
- Камфортна жыць і працаваць – «Свая зямля», 18.11.2017

У нядзелю работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначаць прафесійнае свята; аграрыі ў тэрмін завяршылі асноўныя палявыя работы і стварылі надзейны запас рэсурсаў для вытворчасці прадукцыі.
Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў не забываюць і аб рашэнні пытанняў быту для маладых кадраў – будуюцца дамы сядзібнага тыпу і кватэры, узводзяцца сацыяльна-культурныя аб'екты, паляпшаецца інфраструктура.
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц раскажа пра поспехі на знешнім рынку і перспектывы развіцця беларускай вёскі. Старшыня Агракамбінату "Сноў" Мікалай Радаман раскажа, як знаходзіць сродкі на новабудоўлі і чаму гэта так важна для людзей і зямлі, на якой яны жывуць і працуюць. А шчаслівы ўладальнік ключоў ад новай кватэры ветурач Іван Васілеўскі з гэтага сельгаспрадпрыемства падзеліцца радаснымі эмоцыямі.
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» са Святланай Башиловой, 18 лістапада, у 6-20, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: