Падзяліцца:
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Алена Іванаўна Шышко (в.Заверша Драгічынскага раёна)
10 лістапада 2016
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Алена Іванаўна Шышко (в.Заверша Драгічынскага раёна) “...Пачатак 60-х... У нашай хаце ў вялікім пакоі ўздоўж сцен доўгія драўляныя лавы, якія сходзяцца ў куце. Тут жа стол, засланы абрусам. На ім - радыё. Чорнага колеру, пярэдняя панэль абцягнута жоўтай шаўковай тканінай. Правадочкі... да батарэй сілкавання. Кожная - не паверыце! - памерам з тры цагліны! Вялікія, цяжкія, стаялі на лаўках. Памятаю, як мой бацька прывёз іх у палатнянай торбе і падключыў радыёпрыёмнік. З дапамогай ручак (іх было дзве) адрэгуляваў хвалю і радыё запрацавала. А ў сярэдзіне 60-х у нас з’явілася вялікая радыёла “Латвія-М” рыжскага радыёзавода. Сілкавалася ад электрычнасці, яна прыйшла ў нашу вёску ў 1964 годзе. Радыёла займала ці не палову стала! Прыгожая, вечарам свяцілася падсветкамі, адбіваючы на сцяну прыгожыя ўзоры. А зверху адчынялася вечка і можна было ўключыць прайгравальнік на трох рэжымах: пласцінкі можна было ставіць на розных хуткасцях. Гэтае радыё захоўваецца ў нас і дагэтуль! А таксама пласцінкі. Зараз у маёй хаце працуе невялічкі прыёмнік, куплены ў Мінску два гады таму. І заўсёды настроены на Першы нацыянальны канал! Усіх вядучых пазнаю па голасу, ведаю па імёнах. Усім вядучым, журналістам, тэхнічнаму персаналу жадаю поспехаў і плёну ў працы!” Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: