Падзяліцца:
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Аляксандр Мікалаевіч Чарнышоў (в.Тэклінаў Брагінскага раёна)
11 Лістапада 2016
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Аляксандр Мікалаевіч Чарнышоў (в.Тэклінаў Брагінскага раёна) “Год 1990. З Чачэрскага раёна ў Расію, дзе я ў той час жыў, прыехалі да сваякоў беларусы. Пазнаёміўся з імі, разгаварыўся... Якраз чуем песню “А я лягу –прылягу ўскрай гасцінца старога...” Беларусы і кажуць: “Гэта спяваюць нашы “Сябры”. Ансамбль з Мінска.” Пасля гэтай сустрэчы я паглядзеў карту. І Чачэрскі раён, і іншыя. Звярнуў увагу на горад Светлагорск - такая прыемная назва, непадалёку рака, чыгунка... Нейкі час разважаў, а потым вырашыў звярнуцца ў Светлагорскі аддзел культуры наконт працаўладкавання. Прыйшло пісьмо адтуль. Бяру адпачынак і еду ў Светлагорск. І вось ён – горад-прыгажун! У гасцініцы ўпершыню я пачуў Беларускае радыё. І мову беларускую. І нават сэнс перадач зразумеў... Cтаў я працаваць у Доме культуры вёскі Вяжны Светлагорскага раёна. Задумаў арганізаваць мясцовае радыёвяшчанне - у калгасе імя К.Маркса (тады ён так называўся). Ажыццявіць і гэтую справу, і па многіх іншых пытаннях тады мне вельмі дапамагла загадчык райаддзела культуры Валянціна Гаўрылаўна Ліпніцкая. У 1993 годзе быў зманціраваны мясцовы радыёвузел. І загучалі пазыўныя Вяжноўскага радыё! Выпускі выходзілі два разы на тыдзень. Слухалі мясцовае радыё ў такіх вёсках, як Лядцы, Вяжны, Сякерычы, Бродцы, Падбродцы, часткова – у Нікалаеўцы, Пятровічах,Чэрніне... Радыё – гэта жыццё! Без яго сумна. Асабліва нам, людзям больш сталага веку. Я на пенсіі, здароўе ўжо не тое... Але ж люблю зямлю, кветкі, яшчэ руплюся патроху... І радыё са мной і ў доме, і ў агародзе!" Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: